
Ануфрыева Вольга Аляксандраўна
Нарадзілася 18 верасня 1978 года ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла сярэднюю школу №25 у Гродне, а затым – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”, атрымаўшы дыплом з адзнакай.
Журналісцкай справай займалася яшчэ ў студэнцкія гады, але на прафесійнай аснове – з 2005 года. Працавала ў розных выданнях (ад гарадскога да рэспубліканскага), атрымаўшы добры досвед у грамадска-палітычнай тэматыцы. Усё, што датычыцца тэмы гарадскога жыцця і праблематыкі, з якой звяртаюцца гараджане, ведае найлепшым чынам, бо да нядаўняга часу ўзначальнавала гарадскую газету “Вячэрні Гродна”.
Працавала намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Звязда” і адказвала за выпуск штотыднёвага дадатка “Мясцовае самакіраванне”, разлічанага на дэпутатаў і выбаршчыкаў.
Зараз працуе галоўным рэдактарам газеты “Рэспубліка”.
Замужам, выхоўвае дачку.
3-я пятница месяца с 16.00 до 18.00 (г. Гродно, ул. Гагарина, 18/2, администрация Октябрьского района города Гродно)
прием проводится по предварительной записи
предварительная запись на прием по телефону:
8-029-339-94-24